ТРАНСУРА́НАВЫЯ ЭЛЕМЕ́НТЫ,
хімічныя радыеактыўныя элементы, размешчаныя ў перыядычнай сістэме элементаў Мендзялеева пасля урану. Усе Т.э. сінтэзаваны пры дапамозе ядзерных рэакцый (у прыродзе ў мікраколькасці выяўлены нептуній і плутоній). З павелічэннем зараду ядра перыяд паўраспаду Т.э. рэзка памяншаецца — ад 8∙106 гадоў для плутонію-224 да мілісекунд для элементаў № 106—109.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)